Афіцыйны сайт

Адрaс райвыканкама:
231471, г. Дзятлава,
вул. Леніна, 18
Электронная пошта:
isp@dyatlovo.gov.by
Тэлефон:(8-015-63) 2-17-64
Факс:(8-015-63) 2-13-98

Рэжым працы
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні - субота, нядзеля

Паведамленнi

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца да 21 чэрвеня 2020 г. уключна ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18; у працоўныя дні - з 8.00 да 17.00 гадзін, перапынак на абед - з 13.00 да 14.00 гадзін, 20 і 21 чэрвеня 2020 г. (субота, нядзеля) - па рэжыму работы ў буднія дні.

27 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне ўзгаднення Дзятлаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту ўтварэння ўчасткаў для галасавання. 
 

27 мая 2020 г. у канферэнц-зале Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 211) адбудзецца пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будзе разгледжана пытанне ўзгаднення Дзятлаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту ўтварэння ўчасткаў для галасавання. Пачатак у 16.00 гадзін.


У аўторак, 19 мая 2020 года, адбылося першае пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшынёй камісіі абраны Андруцевич Аляксандр Іванавіч, намеснікам старшыні - Доўгач Вячаслаў Міхайлавіч, сакратаром - Шавель Тамара Міхайлаўна.
Рэжым працы Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: у буднія дні - з 10 да 19 гадзін (перапынак - з 14 да 15 гадзін), у суботу - з 10 да 14 гадзін, а 8 жніўня 2020 г. - па рэжыму работы ў буднія дні.
Месца знаходжання камісіі: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 105, тэл. 6 11 25.

Для звесткі палітычных партый,
іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян!

8 мая 2020 г. Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаная дата правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 9 жніўня 2020 г.
Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Дзятлава, вул. Леніна, 18) штодня па 17 мая 2020 г. уключна з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

19 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў і Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пачатак у 10.00 гадзін.