Афіцыйны сайт

Адрaс райвыканкама:
231471, г. Дзятлава,
вул. Леніна, 18
Электронная пошта:
isp@dyatlovo.gov.by
Тэлефон:(8-015-63) 2-17-64
Факс:(8-015-63) 2-13-98

Рэжым працы
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні - субота, нядзеля

23 студзеня 2020

Рыжанкоў: Стары замак у Гродне пасля рэстаўрацыі можа стаць адной з турыстычных жамчужын краіны

Стары замак у Гродне пасля рэстаўрацыі можа стаць адной з турыстычных жамчужын краіны. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Рыжанкоў азнаёміўся з тым, як у Гродне выконваюцца даручэнні Прэзідэнта, дадзеныя ў час візіту ў абласны цэнтр годам раней. Адзін з важнейшых аб'ектаў - Стары замак. Цяпер ідуць работы першай чаргі па яго рэстаўрацыі. На рэалізацыю праекта, акрамя абласных, накіраваны і сродкі дзяржаўнай інвестпраграмы. "Работы ідуць актыўна. Зрабіць яшчэ трэба нямала, аднак ужо цяпер відаць, што калі будзе рэалізавана ўсё задуманае, то замак у Гродне стане адной з найярчэйшых турыстычных жамчужын у краіне", - адзначыў Максім Рыжанкоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі наведаў і будуемы ў абласным цэнтры інтэрнат для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Аб'ект узводзіцца па даручэнні Прэзідэнта. Будынак з 13 паверхаў, разлічаны на больш як 1 тыс. месцаў, будуецца ў раёне перасячэння вуліц Дубко і Дзяржынскага. Здача аб'екта запланавана на канец 2020 года, аднак будаўнікі працуюць з апярэджаннем графіка на 1,5 месяца.

"У цэлым у рэгіёне адзначаецца добры падыход да выканання даручэнняў Прэзідэнта. Людзі працуюць, бачаць перспектыву, дакладна вызначаюць тэрміны выканання і прытрымліваюцца іх", - адзначыў Максім Рыжанкоў.

Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стала развіццё спартыўнай галіны рэгіёна. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта наведаў абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. Ён адзначыў, што профільныя ўстановы рэгіёна ў цэлым і вучылішча ў прыватнасці свае задачы па падрыхтоўцы спартсменаў для нацыянальных каманд выконваюць. "Разам з тым у Гродне не хапае шматфункцыянальнай залы для гульнявых відаў спорту, дзе можна было б і трэніравацца, і праводзіць спаборніцтвы. Важна, каб каманды рэгіёна мелі магчымасць дастойна сябе прадставіць на дамашняй арэне. Ведаю, што ўжо шукаюцца сродкі на рэалізацыю праекта - гэта рух у правільным напрамку", - рэзюмаваў Максім Рыжанкоў.

Таксама ён наведаў адно з перапрацоўчых прадпрыемстваў у Гродне, сустрэўся з яго калектывам, абмяркоўваліся пытанні заработнай платы, працаўладкавання, сацыяльнага развіцця рэгіёна. "Інструмент сустрэч з грамадзянамі сябе добра зарэкамендаваў. У прыватнасці, гэта магчымасць убачыць, як развіваецца рэгіён, чым жывуць людзі ў горадзе, даведацца аб праблемах, з якімі яны сутыкаюцца", - адзначыў Максім Рыжанкоў. Важнасць такіх сустрэч, паводле яго слоў, таксама ў магчымасці аргументаваць, растлумачыць людзям прымаемыя ў краіне рашэнні.-0-