Афіцыйны сайт

Адрaс райвыканкама:
231471, г. Дзятлава,
вул. Леніна, 18
Электронная пошта:
isp@dyatlovo.gov.by
Тэлефон:(8-015-63) 2-17-64
Факс:(8-015-63) 2-13-98

Рэжым працы
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні - субота, нядзеля

4 чэрвеня 2019

У пунктах пропуску Гродзенскай мытні для балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры

У пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры для балельшчыкаў і спартсменаў, а таксама ўстанавілі 50 новых інфармацыйных электронных табло, паведамілі БЕЛТА ў мытні.

Асобныя калідоры будуць абазначаны лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў на інфармацыйным табло. "Спартсменам і балельшчыкам, для якіх на перыяд спаборніцтваў устаноўлены спрошчаны парадак афармлення, трэба будзе прайсці па такім калідоры і прадаставіць супрацоўніку мытні пашпарт, а таксама дакументы на транспарты сродак", - адзначылі ў Гродзенскай мытні.

Электронныя табло размешчаны на аўтобусным і легкавым каналах у пунктах пропуску на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай граніцах. Іх устанавілі на ўездзе і выездзе з краіны. На табло выводзіцца лагатып II Еўрапейскіх гульняў, абазначэнні чырвонага або зялёнага калідораў, а таксама актуальная інфармацыя аб парадку перамяшчэння тавараў праз граніцу.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)