Афіцыйны сайт

Адрaс райвыканкама:
231471, г. Дзятлава,
вул. Леніна, 18
Электронная пошта:
isp@dyatlovo.gov.by
Тэлефон:(8-015-63) 2-17-64
Факс:(8-015-63) 2-13-98

Рэжым працы
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні - субота, нядзеля

22 кастрычніка 2019

Хацько: пытанні лічбавай трансфармацыі АПК - адны з прыярытэтных

Пытанні лічбавай трансфармацыі аграпрамысловага комплексу сёння сярод прыярытэтных. Аб гэтым у час наведвання Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта журналістам паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аграрная вытворчасць становіцца высокатэхналагічнай галіной эканомікі. Сучасная сельская гаспадарка грунтуецца на дэталёвым вымярэнні ўсіх працэсаў, выкарыстанні аналітычных і інфармацыйных сістэм.

"Пытанні лічбавай трансфармацыі галіны знаходзяцца сярод прыярытэтных. Напрыклад, у міністэрстве сёння і кіраванне, і адміністрацыйныя працэсы пабудаваны перш за ўсё на інфармацыйных тэхналогіях. Усё часцей сродкі аўтаматызацыі, сучасныя навуковыя распрацоўкі выкарыстоўваюцца непасрэдна на вытворчасці. Размова пра бія-, ДНК-, нанатэхналогіі, дакладнае лічбавае земляробства", - адзначыў Анатоль Хацько. Ён падкрэсліў, што выкарыстанне высокіх тэхналогій дае магчымасць аптымізаваць затраты, эфектыўна замяніць ручную працу, рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы.

Анатоль Хацько адзначыў, што за апошнія гады ў аграрнай сферы распрацаваны і ўкаранёны шэраг аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм у розных напрамках ад раслінаводства і жывёлагадоўлі да ўліку і абслугоўвання тэхнікі і абсталявання. Сярод актуальных задач лічбавай трансфармацыі ў сельскай гаспадарцы адзначаецца далейшае ўдасканаленне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, распрацоўка і ўкараненне інавацыйных спосабаў выкарыстання высокіх тэхналогій, а таксама рэалізацыя механізма "аднаго акна" ў аграпрамысловым комплексе.

"Усё гэта чарговыя крокі па пераходзе да электроннай сельскай гаспадаркі. Цяпер цялікая роля ў гэтым працэсе адводзіцца моладзі. Сённяшнія студэнты, выпускнікі ВНУ будуць на вытворчасці мадэратарамі, карыстальнікамі і заказчыкамі гэтых высокіх тэхналогій", - адзначыў Анатоль Хацько. Ён падкрэсліў, што асаблівая ўвага таксама ўдзяляецца павышэнню прэстыжу аграрных прафесій, замацаванню спецыялістаў у вёсцы, стварэнню для іх дастойных умоў жыцця і працы.

На сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта Анатоль Хацько адзначыў і ролю ВНУ ў гэтым працэсе. Важна, каб маладыя людзі прыходзілі на вытворчасць не проста з тэарэтычнымі ведамі, але і з сур'ёзнай практычнай падрыхтоўкай.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)