Афіцыйны сайт

Адрaс райвыканкама:
231471, г. Дзятлава,
вул. Леніна, 18
Электронная пошта:
isp@dyatlovo.gov.by
Тэлефон:(8-015-63) 2-17-64
Факс:(8-015-63) 2-13-98

Рэжым працы
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні - субота, нядзеля

8 кастрычніка 2019

Шматдзетныя маці 14 кастрычніка могуць бясплатна звярнуцца да натарыуса

З нагоды святкавання Дня маці беларускія натарыусы 14 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных жанчын, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.

На працягу дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, і адзінокія маці могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро краіны і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Падтрымка шматдзетных сем'яў - адзін з асноўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, а таму для натарыяльнай супольнасці рэспублікі правядзенне такіх акцый стала ўжо традыцыйным. Мэта такіх мерапрыемстваў заключаецца ў прававой асвеце насельніцтва і забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, умацаванні і падтрымцы інстытута сям'і.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле "Знайсці натарыуса".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)