Афіцыйны сайт

Адрaс райвыканкама:
231471, г. Дзятлава,
вул. Леніна, 18
Электронная пошта:
isp@dyatlovo.gov.by
Тэлефон:(8-015-63) 2-17-64
Факс:(8-015-63) 2-13-98

Рэжым працы
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні - субота, нядзеля

18 лістапада 2019

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва адкрываецца ў Беларусі

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва адкрываецца 18 лістапада ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У ліку асноўных падзей тыдня - IX Міжнародны форум прадпрымальніцтва, які адбудзецца 19 лістапада ў Мінску, і першы Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва, ён пройдзе 20 лістапада ў Брэсце. Таксама адбудуцца канферэнцыі FinTech Day, Investor's Factory, спаборніцтва стартапаў Belbiz Battle, узнагароджванне лепшага ментара 2019 года.

Таксама ў час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва традыцыйна плануецца ўзнагародзіць лепшых прадпрымальнікаў года ў Беларусі.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) - глабальная ініцыятыва, якая праходзіць у адзін і той жа час у 170 краінах свету з мэтай папулярызацыі іміджу прадпрымальніцтва, развіцця дзелавога супрацоўніцтва і пошуку новых ідэй. Афіцыйным прадстаўніком GEW у Беларусі з'яўляецца ТАА "Цэнтр дзелавых камунікацый "Белбіз". Партнёрамі Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ўжо сталі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID, Банк развіцця, Міністэрства эканомікі, Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC), пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі, Белаграпрамбанк, Банк БелВЭБ і праект па развіцці мясцовых ініцыятыў ПРААН.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва прадоўжыцца да 24 лістапада.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)