Версія для друку
Памер
+
Друк

Паведамленнi

15.05.2020

ЗВЕСТКІ
аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне

 

Лукашэнка А.Р.

9900

Цэпкала В.В.

135

Чэрачэнь С.У.

1953

Дзятлаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня 2020 года будзе працаваць з 10 да 18 гадзін (перапынак - з 14.00 да 15.00).

30 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне аб узгадненні Дзятлаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту праекта рашэння "Аб вызначэнні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў».

23 чэрвеня 2020 г. у зале паседжанняў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 106) адбудзецца пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будзе разгледжана пытанне аб узгадненні Дзятлаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту праекта рашэння "Аб вызначэнні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў». Пачатак у 10.00 гадзін.

 

29 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы аб вылучэнні кандыдатаў ў Презідэнты Рэспублікі Беларусь. 

29 чэрвеня 2020 г. у зале паседжанняў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 106) адбудзецца пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будзе разгледжана пытанне аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы аб вылучэнні кандыдатаў у Презідэнты Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 10.00 гадзін. 

23 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне аб арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах і парадку адбору падпісных лістоў для праверкі.

23 чэрвеня 2020 г. у зале паседжанняў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 106) адбудзецца пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будзе разгледжана пытанне аб арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах і парадку адбору падпісных лістоў для праверкі. Пачатак у 16.00 гадзін.

23 чэрвеня 2020 г. адбудзецца пасяджэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 10.00 гадзін.

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца да 21 чэрвеня 2020 г. уключна ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18; у працоўныя дні - з 8.00 да 17.00 гадзін, перапынак на абед - з 13.00 да 14.00 гадзін, 20 і 21 чэрвеня 2020 г. (субота, нядзеля) - па рэжыму работы ў буднія дні.


27 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне ўзгаднення Дзятлаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту ўтварэння ўчасткаў для галасавання. 
 

27 мая 2020 г. у канферэнц-зале Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 211) адбудзецца пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будзе разгледжана пытанне ўзгаднення Дзятлаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту ўтварэння ўчасткаў для галасавання. Пачатак у 16.00 гадзін.

У аўторак, 19 мая 2020 года, адбылося першае пасяджэнне Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшынёй камісіі абраны Андруцевич Аляксандр Іванавіч, намеснікам старшыні - Доўгач Вячаслаў Міхайлавіч, сакратаром - Шавель Тамара Міхайлаўна.
Рэжым працы Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: у буднія дні - з 10 да 19 гадзін (перапынак - з 14 да 15 гадзін), у суботу - з 10 да 14 гадзін, а 8 жніўня 2020 г. - па рэжыму работы ў буднія дні.
Месца знаходжання камісіі: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 105, тэл. 6 11 25.

Для звесткі палітычных партый,
іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян!

8 мая 2020 г. Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаная дата правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 9 жніўня 2020 г.
Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Дзятлава, вул. Леніна, 18) штодня па 17 мая 2020 г. уключна з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

19 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў і Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Дзятлаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пачатак у 10.00 гадзін.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://dyatlovo.gov.by/by/pavedamlenni/

© Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА