Версія для друку
Памер
+
Друк

Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі ў галіне якасці

Савет Міністраў пастановай ад 3 красавіка 2020 года нумар 203 вызначыў лаўрэатаў прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прэмія прысуджана прадпрыемству "Мінскінжпраект", ТАА "Праймілк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Беларускабель" (Мазыр), Гомельскаму хімічнаму заводу, СААТ "Камунарка", гасцініцы "Атэль "Аква-Мінск" прадпрыемства "Аква-Мінск".

Званне лаўрэата прэміі пацвердзілі ЗАТ "Аўгуст-Бел", ЗАТ "Вітэкс", Добрушскі фарфоравы завод, падраздзяленне "Мінскі вагонны ўчастак" Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, ААТ "Бярозабудматэрыялы", Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Брэсцкі мясакамбінат, Лунінецкі малочны завод, Пінскі мясакамбінат, ААТ "Полацк-Шкловалакно", Слонімскі мясакамбінат, прадпрыемства "Конус" РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі", Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Званне дыпламанта конкурсу прысуджана Гродзенскаму абласному інстытуту развіцця адукацыі.

Спецыяльнай узнагароды конкурсу ў намінацыі "Лідарства" за ўклад кіраўніцтва ў дасягненне ўстойлівага поспеху арганізацыі ўдастоены Брэсцкі мясакамбінат, у намінацыі "Сацыяльная адказнасць" - Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://dyatlovo.gov.by/by/region-news-by/view/urad-vyznachyu-laureatau-premii-u-galine-jakastsi-14534-2020/

© Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА