Версія для друку
Памер
+
Друк

Апошні званок для выпускнікоў беларускіх школ празвініць 29 і 30 мая

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў беларускіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвініць 29 і 30 мая, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзявятыя класы ў гэтым годзе заканчваюць 85,6 тыс. маладых людзей, адзінаццатыя - 55,4 тыс. чалавек.

Рэспубліканскае свята "Апошні званок" адбудзецца 30 мая ў Оршы - маладзёжнай сталіцы Беларусі 2019 года. Асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць на базе Аршанскай дзяржаўнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 2 "Лядовая арэна". У свяце прымуць удзел 1700 маладых людзей - выпускнікоў 11-х класаў з усёй Беларусі: 200 чалавек ад Мінска, па 100 - ад Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей і каля 900 з Аршанскага раёна і бліжэйшых раёнаў Віцебскай вобласці.

Выпускныя вечары ў 11-х класах рэкамендавана правесці 8 і 9 чэрвеня ў сценах школ.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://dyatlovo.gov.by/by/republic-by/view/aposhni-zvanok-dlja-vypusknikou-belaruskix-shkol-prazvinits-29-i-30-maja-13809-2019/

© Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА