Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета міністраў Беларусі

Сярод тых, хто ўвайшоў у ганаровы спіс – прадстаўнікі бізнесу, выканаўчай улады і выкладчыкі.

Ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі ўзнагароджаны:

• Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара па вытворчасці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці;

• Ян Васілеўскі, старшыня Гродзенскага райвыканкама за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскага раёна;

• Валянцін Пяшко, начальнік навуковага аддзела ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне генетыкі, селекцыі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл;

• Сяргей Ткачэнка, кіраўнік дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і прыцягненне інвестыцый.

Інфармацыю аб узнагароджанных прадстаўніках Гродзенскай вобласці размясціў Telegram-канал Гродно Медиа Group.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://dyatlovo.gov.by/ru/dyatlovo-news-ru/view/pradstauniki-grodzenshchyny-uznagarodzhany-ganarovymi-gramatami-saveta-ministrau-belarusi-14336-2020/

© Дятловский районный исполнительный комитет, 2017
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА