Настройкі

Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

13 мая 2019

Новыя вучэбна-баявыя самалёты Як-130 перададзены ў склад 116-й гвардзейскай штурмавой авіябазы ў Лідзе

Сёння ў Лідзе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы па перадачы асабоваму складу 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы новых вучэбна-баявых самалётаў Як-130, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фармуляры ад чатырох новых самалётаў асабоваму складу ўручыў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Ён падкрэсліў, што такім чынам у 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе сфарміравана эскадрылля з 12 самалётаў Як-130. Раней партыі па чатыры самалёты паступалі на базу ў 2015 і 2016 гадах.

"Закупка новых самалётаў ажыццяўлялася ў рамках канцэпцыі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2020 года. Падрыхтаваны лётны склад, наладжана сістэма тэхнічнага абслугоўвання такіх самалётаў", - адзначыў Андрэй Раўкоў.

Ён падкрэсліў, што ўнікальныя лётна-тэхнічныя характарыстыкі Як-130 значна пашырылі магчымасці па падрыхтоўцы лётнага складу. "Па-першае, гэта вучэбна-трэніровачны сродак, які дае магчымасць рыхтаваць лётчыкаў у тым ліку і на тыя самалёты, якія мы плануем закупляць. У прыватнасці, на Су-30СМ. Па-другое, гэты самалёт, нягледзячы на вучэбнае прызначэнне, здольны падняць да 3 т баявой нагрузкі", - адзначыў міністр. Па спектры ўзбраення, іншых характарыстыках і эфектыўнасці дзеяння ў баі Як-130 не ўступае Су-25. Самалёт можна прымяняць як у якасці штурмавіка, так і ў якасці знішчальніка.

Высока ацанілі характарыстыкі новага самалёта і ваенныя лётчыкі. "Як-130 - самы сучасны звышманеўраны самалёт, які дазваляе выконваць усе фігуры вышэйшага пілатажу. Ён выдатна падыходзіць для абучэння маладых лётчыкаў, менавіта на Як-130 многія з іх упершыню становяцца на крыло", - адзначыў начальнік штаба - першы намеснік камандзіра 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Алег Алейнік. Ён на практыцы прадэманстраваў магчымасці самалёта, выканаў фігуры пілатажу на малой і звышмалой вышыні.

Андрэй Раўкоў адзначыў, што закупка новай і мадэрнізацыя ўжо існуючай тэхнікі - адна з найважнейшых задач, якія стаяць перад УС. У 2019 годзе плануецца атрыманне новых РЛС "Сопка" і "Праціўнік-Г". Прадаўжаецца мадэрнізацыя танкаў Т-72.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)