Настройкі

Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

13 студзеня 2021

Па новай праграме "Сямейны капітал" амаль 11,3 тыс. шматдзетных сем'яў адкрылі дэпазітныя рахункі

Для шматдзетных сем'яў на 1 студзеня 2021 года адкрыта 93 575 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", з якіх па праграме 2020-2024 гадоў - 11 298, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Па праграме "Сямейны капітал" 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 277 дэпазітных рахункаў на суму $822,7 млн. Памер назначанай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Звярнуцца за назначэннем сямейнага капіталу можна было па 30 чэрвеня 2020 года ўключна - не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 11 298 дэпазітных рахункаў на суму Br254,2 млн. У новай пяцігодцы памер сямейнага капіталу складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна.

"На пачатак бягучага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 28 815 заяў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 25 856 (89,7 працэнта), на атрыманне адукацыі - 1633 (5,7 працэнта), на атрыманне медыцынскіх паслуг - 1326 заяў (4,6 працэнта). Прынята 27 342 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - адзначылі ў Мінпрацы.
Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 6108, следам ідуць Мінская - 4552, Гомельская - 4412, Мінск - 3532, Гродзенская - 3224, Магілёўская - 2768. Менш за ўсё такіх рашэнняў у Віцебскай вобласці - 2746.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI