Настройкі

Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

16 красавіка 2019

Эліс Бакай прынёс "Шахцёру" трэцюю перамогу ў чэмпіянаце Беларусі

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" атрымалі трэцюю перамогу ў матчах чэмпіянату Беларусі, абыграўшы "Слуцк" у заключным матчы 3-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Салігорску прайшла з перавай гаспадароў, але яны доўга не маглі адкрыць лік. Толькі ў самым канцы першага тайма албанскі легіянер "Шахцёра" Эліс Бакай змог вывесці сваю каманду наперад - 1:0. Пасля перапынку госці прыкметна актываваліся, але ўсе іх спробы адыграцца не мелі поспеху і рэзультат не змяніўся.

Таксама без страт ідзе брэсцкае "Дынама", якое сваю трэцюю вікторыю атрымала ў гасцях у дзеючага чэмпіёна краіны барысаўскага БАТЭ - 1:0.

Рэзультаты астатніх сустрэч 3-га тура: "Дынама" (Мінск) - "Гарадзея" - 1:0, "Іслач" (Мінскі раён) - "Нёман" (Гродна) - 1:0, "Віцебск" - "Тарпеда" (Мінск) - 1:1, "Гомель" - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 3:0, "Дняпро" (Магілёў) - "Славія" (Мазыр) - 1:2, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Мінск" - 1:1.

Футбалісты "Шахцёра" і мінскага "Дынама" пакуль не прапусцілі ніводнага мяча, а "Слуцк" і "Энергетык-БДУ" яшчэ ні разу не паражалі вароты сапернікаў. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўкраінскі форвард "Гомеля" Віталь Квашук, які забіў пяць мячоў.

Становішча ў групе лідараў пасля трох тураў: "Дынама" (Брэст) - 9 ачкоў, "Шахцёр" - 9, "Дынама" (Мінск) - 7, "Гомель" - 6, БАТЭ - 6, "Іслач" - 6. Замыкае турнірную табліцу магілёўскі "Дняпро", які пацярпеў тры паражэнні, усяго па адным бале змаглі здабыць дэбютант вышэйшай лігі "Энергетык-БДУ", "Гарадзея" і "Слуцк".

У наступным туры сустракаюцца:

19 красавіка
"Мінск" - "Дняпро", "Нёман" - "Віцебск".

20 красавіка
"Славія" - БАТЭ, "Тарпеда" - "Дынама" (Мінск), "Гарадзея" - "Тарпеда-БелАЗ".

21 красавіка
"Гомель" - "Шахцёр", "Энергетык-БДУ" - "Дынама" (Брэст), "Слуцк" - "Іслач".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)