Настройкі

Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

18 красавіка 2019

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі пройдзе 24-30 красавіка ў Беларусі

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі ў Беларусі пройдзе 24-30 красавіка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Кампанія 2019 года прысвечана людзям, якія ўносяць вялікі ўклад у работу па забеспячэнні аховы жыцця дзіцячага і дарослага насельніцтва. Размова ідзе аб медыцынскіх работніках, бацьках, што прымаюць рашэнне рабіць прышчэпкі сваім дзецям, у цэлым аб усіх людзях, якія цікавяцца гэтым пытаннем і распаўсюджваюць навукова абгрунтаваную інфармацыю аб вакцынацыі.

Асноўная мэта тыдня - інфармаванасць насельніцтва аб важнасці паўнацэннай імунізацыі для здароўя людзей на працягу ўсяго жыцця.

Практычна ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя, паліклініках, цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі будуць дзейнічаць гарачыя тэлефонныя лініі. Нумары тэлефонаў размесцяць на сайтах адпаведных устаноў. Любы чалавек зможа звярнуцца да спецыялістаў і атрымаць неабходную інфармацыю па вакцынацыі. Для насельніцтва таксама правядуць розныя прафілактычныя мерапрыемствы.

Паводле даных СААЗ, кожны год у свеце вакцынацыя дае магчымасць прадухіляць ад 2 да 3 млн выпадкаў смерці ад дыфтэрыі, коклюшу, слупняку, адру. Правядзенне прафілактычных прышчэпак дазволіла дабіцца значных поспехаў у прафілактыцы інфекцыйных захворванняў у многіх краінах. Ліквідавана натуральная воспа, толькі ў трох краінах прадаўжаюць рэгістравацца выпадкі паралітычнага поліяміэліту, значна зніжана колькасць выпадкаў краснухі, дыфтэрыі, слупняку, генералізаваных форм туберкулёзу ў дзяцей і іншых інфекцый, якіх можна пазбегнуць з дапамогай імунізацыі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)