Настройкі

Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

23 чэрвеня 2020

Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі па прафілактыцы інфекцый летам

Міністэрства аховы здароўя нагадала асноўныя правілы паводзін, якія даюць магчымасць папярэдзіць інфекцыйныя захворванні, у тым ліку COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Па-ранейшаму важна выконваць гігіену рук (часцей іх мыць або выкарыстоўваць антысептыкі) і рэспіраторны этыкет, не дакранацца нямытымі рукамі да вачэй, носа, рота, захоўваць прынцып сацыяльнага дыстанцыравання (адлегласць 1-1,5 м). У месцах масавага знаходжання людзей (на прадпрыемствах гандлю, грамадскага харчавання, рынках, у транспарце і г.д.) трэба прымяняць маску, якую неабходна мяняць праз кожныя дзве гадзіны выкарыстання, а таксама пры яе намаканні (увільгатненні), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны.

Міністэрства рэкамендуе ўжываць дастатковую колькасць вадкасці, выключыўшы пры гэтым газіраваныя, энергетычныя і алкагольныя напіткі, вадкасці з павышанай колькасцю цукру. Агародніну і фрукты трэба старанна мыць. Купляць прадукты не трэба на стыхійных рынках, у месцах несанкцыянаванага гандлю.

Рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя датычацца і адпачынку на прыродзе. Купацца можна толькі ў спецыяльна абсталяваных зонах рэкрэацыі (пляжах). Для захоўвання і пераносу скорапсавальных прадуктаў трэба выкарыстоўваць сумку-халадзільнік, абавязкова закрываць ежу ў кантэйнеры са шчыльнай накрыўкай (або загарнуць у харчовую плёнку) для аховы ад насякомых. Пры гатаванні шашлыкоў мяса трэба старанна прасмажваць. Не трэба браць з сабой малочныя прадукты, яйкі, кандытарскія вырабы з крэмам. Для піцця і прыгатавання ежы трэба выкарыстоўваць ваду гарантаванай якасці, не мыць агародніну, фрукты вадой з вадаёма. Акрамя таго, пажадана карыстацца рэпелентамі (сродкамі, якія адпуджваюць кляшчоў), насіць адзенне светлага колеру з манжэтамі, што дасць магчымасць папярэдзіць запаўзанне кляшчоў, праводзіць сама- і ўзаемаагляды кожныя дзве гадзіны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)