Настройкі

Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

15 красавіка 2019

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк створаць у Беларусі да 2021 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 145 "Аб стварэнні ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэту ўстанову створаць у Мінску да 1 студзеня 2021 года. Штогод у тэхнапарку будуць праходзіць навучанне каля 2 тыс. найбольш адораных дзяцей - вучняў 6-11 класаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Для іх распрацоўваецца спецыяльная адукацыйная праграма, разлічаная на 21 дзень. Затым дадатковая адукацыя прадоўжыцца па індывідуальных планах з дыстанцыйным суправаджэннем выкладчыкамі тэхнапарка.

З дзецьмі будуць працаваць высокакваліфікаваныя педагогі, вучоныя, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі навукова-даследчых і прамысловых арганізацый.

У інфраструктуру тэхнапарка ўвойдуць вучэбна-лабараторны корпус з сучасным абсталяваннем, інтэрнат для пражывання навучэнцаў. Пражыванне і харчаванне будуць забяспечвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

"Стварэнне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка - гэта рэальная дзяржаўная падтрымка адораных навучэнцаў для развіцця іх здольнасцей, тэхнічнай творчасці, фарміравання інтарэсу да навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Прадугледжваецца, што навучанне ў тэхнапарку будзе матываваць школьнікаў да выбару будучай прафесіі ў сферы навукі і высокіх тэхналогій", - адзначылі ў прэс-службе.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)