Настройкі

Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

22 красавіка 2019

Пенсіі па ўзросце павысяцца з 1 мая прыкладна на 6 працэнтаў - Мінпрацы

Прапанова аб павышэнні пенсій па ўзросце з 1 мая бягучага года прадугледжвае рост прыкладна на 6 працэнтаў. Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала АНТ міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Як у міністэрства, у нас шматвектарны напрамак работы. Перш за ўсё гэта ўзровень заработнай платы, дастойныя рабочыя месцы. Другі напрамак - людзі пажылога ўзросту: узровень іх жыцця і інш.", - сказала Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, міністэрствам падрыхтаваны канкрэтныя прапановы аб павышэнні пенсій з 1 мая бягучага года. "У сярэднім, наша прапанова - павышэнне на Br25. Гэта крыху больш за 6 працэнтаў. Я гавару пра пенсіі па ўзросце", - адзначыла міністр. Што датычыцца магчымасці яшчэ аднаго павышэння пенсій на працягу года, яна дадала, што ўсё залежыць ад росту заработнай платы. "Калі гэта мэтавы сцэнарый развіцця, то, вядома, мы зробім яшчэ адзін крок", - рэзюмавала Ірына Касцевіч.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)