Настройкі

Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

12 лютага 2020

Рэспубліканскі конкурс канцэртмайстарскага майстэрства пройдзе ў Мінску 12-15 лютага

Рэспубліканскі адкрыты конкурс канцэртмайстарскага майстэрства імя Валерыя Савіна пройдзе ў Мінску з 12 па 15 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

"Першы конкурс канцэртмайстарскага майстэрства - гэта адзінае ў Беларусі творчае спаборніцтва, галоўнай задачай якога з'яўляецца прыцягненне ўвагі да ролі канцэртмайстра ў выканальніцкім мастацтве, каштоўнасці гэтай прафесіі ў музычным свеце", - растлумачылі арганізатары.

Аб удзеле ў конкурсе заявілі 67 піяністаў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі, сярод іх вучні дзіцячых школ мастацтваў, якія толькі пачалі спасцігаць асновы акампанементу, навучэнцы музычных каледжаў, якія атрымліваюць прафесію канцэртмайстра, а таксама прафесіяналы. У праграмах удзельнікаў будуць прадстаўлены вакальныя і інструментальныя творы беларускіх кампазітараў, музычныя сачыненні заходнееўрапейскай і рускай школ.

Конкурсныя праслухоўванні будуць падзелены на некалькі ўзроставых катэгорый. У іх змогуць паўдзельнічаць дзеці малодшай, сярэдняй і старшай груп, юнацкая група, а таксама прафесійныя канцэртмайстры.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)