Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.07.2020

Саўмін адобрыў праект міжнароднай тэхдапамогі па навучанні ў галіне радыяцыйнай аховы

Савет Міністраў адобрыў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Навучанне на аснове перадавога вопыту краін ЕС у галіне радыяцыйнай аховы і культуры ядзернай бяспекі для беларускай акадэмічнай супольнасці". Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 27 ліпеня 2020 года нумар 435, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Забяспечваць каардынацыю праекта будзе Міністэрства адукацыі. Гэта ж міністэрства будзе кантраляваць рэалізацыю праекта "Вызначэнне інструментаў і мэт экспертнай ацэнкі для медыцынскай адукацыі (аховы здароўя)". Акрамя таго, адобраны праекты тэхдапамогі "ЕС для клімату" (каардынатар - Мінпрыроды) і "Стварэнне эфектыўнай сістэмы інфармавання грамадскасці ў Дзяржаўным пагранічным камітэце". Праекты адобраны на падставе прапаноў Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў. Пастанова ўступіла ў сілу 27 ліпеня. Праект міжнароднай тэхдапамогі - дакумент, які прадугледжвае комплекс узгодненых арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, аб'яднаных агульнай мэтай і забяспечаных часткова або цалкам за кошт прадастаўлення донарамі грашовых сродкаў.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI