Галоўная / Сельсаветы / Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт

Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: 231471 вул.Чырвонаармейская, 10,  г.Дзятлава,
Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць
Электронная пошта: selsovet@dyatlovo.gov.by
Тэлефон: 8-01563 34-5-17
РЭЖЫМ ПРАЦЫ:
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Старшыня – Хітро Ігар Валер’евіч
Тэлефон: (01563) 3–27-07
Кіраўнік спраў – Андруцэвіч Тыццяна Антонаўна
тэлефон:(01563) 3-27-06
Старшы інспектар -  Калодка Наталля Аляксандраўна
тэлефон: :(01563) 3-27-05

ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Дзтлаўскага сельскага выканаўчага камітэта

Хітро Ігар Валер’евіч, старшыня   Першая серада месяца з 15.00 да 20.00;
Другая і чацвертая серада  месяца з 8.00 да 13.00 
кабінет 1 
 Андруцэвіч Таццяна Антонаўна, кіраўнік спраў  Трэцяя і пятая серада месяца з 8.00 да 13.00   кабінет 2

Калі на дзень правядзення асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Звярнуцца ў Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт можна:
- з вусным зваротам на асабістым прыёме кіраўніцтвам сельвыканкама;
Запісацца на прыём можна: па тэлефоне 32706  (запіс вядзецца кожны дзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 13.00 гадзін і з 14.00 да 17.00 гадзін); у Дзятлаўскім сельвыканкаме (вул.Чырвонаармейская, 10,  г. Дзятлава);
- з пісьмовым зваротам, якое накіроўваецца на адрас: 231471, г.Дзятлава, вул.Чырвонаармейская, 10,  
- з электронным зваротам , які можна накіраваць праз сэрвіс https://обращения.бел.
Электронныя звароты ў Дзятлаўскі сельвыканкам накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.
Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Дзятлаўскага сельвыканкама: selsovet@dyatlovo.gov.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Зварот прынімаецца да разгляду пры выкананні заяўнікам патрабаванняў, прад’яўленых да элетронных зваротаў .
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Рашэнні Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта па зваротах (прапановах, заявах і скаргах) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, могуць быць абскарджаны ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе: вул. Леніна, 18, г. Дзятлава.
Рэжым працы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:
з 8.00 да 17.00 гадзін
перапынак на абед з 13.00 да 14.00 гадзін.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Цэнтр сельсавета - горад Дзятлава
Плошча -16 208,0 га.
Колькасць населеных пунктаў – 31: Апаліна-Басіна, Баравікі, Вянскі, Гірыкі, Галаўлі, Запашка, Заполле, Засецце, Змяёўцы, Каменка, Курпешы, Міклашы, Малдуці, Маскалёўцы, Муляры, Нарбутавічы, Нямковічы, Навасёлкі, Норцавічы, Пацаўшчына, Пенчыцы, Плябанавічы, Палубачкі, Раклевічы, Савічы, Селівонкі, Сіратаўшчына,Тарасавічы, Труханавічы, Хадзяўляны, Яцвезь.
Колькасць гаспадарак -853
Насельніцтва – 1694 чалавек, з іх:
працоўнага ўзросту - 958 чалавек,
пенсіённага ўзросту-488 чалавек,
дзеці-221 чалавек.
На тэрыторыі сельсавета працуе адно вытворчае прадпрыемства: сельскагаспадарчы філіял  “АграМілк”  РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”.
Паслугі паштовай сувязі аказываюцца насельніцтву аддзяленнем паштовай сувязі, размешчаным ў аграгарадку Раклевічы і перасоўным аддзяленнем паштовай сувязі.
Гандлёвая сетка прадстаўлена 2 магазінамі “Родны кут”, якія належаць Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.
 Вёскі, у якіх няма магазінаў, абслугоўваюцца аўтамагазінам.
Графік бытавога абслугоўвання населеных пунктаў Дзятлаўскага сельсавета.
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтву ажыццяўляецца фельчарска – акушэрскім пунктам, які знаходзіцца ў аг. Раклевічы,  таксама раённай паліклінікай і паліклінікай г.п. Наваельня.
Сфера адукацыі прадстаўлена дзяржаўнай установай адукацыі “Раклевічская базавая школа”.
Культурны вольны час насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі сельсавета, забяспечвае філіял “Раклевічская сельская бібліятэка-клуб”.
На тэрыторыі Дзятлаўскага сельсавета знаходзяцца 4 помнікі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, 1 брацкая магіла і воінскае захараненне, 1 мемарыяльны знак на месцы гібелі чырвонаармейцаў.

Графік прыёма заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур: 
Панядзелак - пятніца (акрамя серады) з 08.00 да 17.00 гадзін
Серада з 08.00 да 20.00 гадзін
Перапынак на абед:  з 13.00 да 14.00 гадзін