Дзятлаўскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Гродзенскай вобласці.
Плошча яго 1,5 тыс.кв.км, насельніцтва раёна 25,3 тыс. чалавек.
Раённы цэнтр - горад Дзятлава (7,7 тыс. Чал.) Заснаваны ў 1498 годзе.
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Нёманскай нізіны на поўначы і захадзе, на ўсходзе - каля падножжа Навагрудскага ўзвышша. Рэльеф узнёсла-раўнінны. Пераважае вышыня 140-200 метраў над узроўнем мора. Самая высокая кропка - 283 метры (на паўночны ўсход ад горада Дзятлава).
Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, мел, гліны, сапрапелі, радонавыя воды.
Сярэдняя тэмпература студзеня -6,1 градусаў, ліпеня ¾ 17,6 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 620 мм у год. Вегетацыйны перыяд - 193 сутак.
Працякаюць ракі Нёман з прытокамі Моўчадзь (на ёй Гезгалаўскае вадасховішча), Шчара з Пад'яваркай.
Пераважаюць іглічныя лясы, якія займаюць 42% тэрыторыі раёна. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя.
Раённы цэнтр знаходзіцца ў зручным геаграфічным становішчы: ад г. Мінска на адлегласці 180 км, г. Гродна - 120 км, да буйных гарадах абласнога падпарадкавання: Слонім, Ліда - 50 км, Масты - 80 км, Наваградак 36 км, Баранавічы - 60 км.
Тэрыторыю раёна перасякае чыгунка Ліда-Баранавічы, аўтамабільныя дарогі, аўтамагістраль Ліда-Слонім-Быцень, аўтадарога рэспубліканскага значэння Дзятлава-Навагрудак-Любча.