Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
28.10.2026

Больш за 10,6 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 10660 тыс.т, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарчу.

Мінская вобласць намалаціла 2877 тыс.т, Гродзенская - 2110 тыс.т, Брэсцкая - 1972 тыс.т, Магілёўская - 1335 тыс.т, Гомельская - 1261 тыс.т, Віцебская - 1105 тыс.т.

Нарыхтавана: сена - 632 тыс. т (88% ад плана), сенажу - 13 023 тыс. т (91%), сіласу - 18 603 тыс. т (91%), травяных кармоў - 9049 тыс. т кармавых адзінак (89%). Кукуруза на сілас убрана з 94% плошчы.

Цукровыя буракі ўбраны з 84 тыс. га - 78% ад плана. Накапана 4155 тыс. т караняплодаў сярэдняй ураджайнасцю 494 ц/га. У разрэзе абласцей накапана: Мінская - 1536 тыс.т, Гродзенская - 1395 тыс.т, Брэсцкая - 745 тыс.т, Магілёўская - 417 тыс.т, Гомельская - 37 тыс.т, Віцебская - 25 тыс.т.

Бульбы накапана 722 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 334 ц/га, што на 23 ц/га вышэй за мінулагоднюю. У Мінскай вобласці накапана 208 тыс.т, Магілёўскай - 162 тыс.т, Брэсцкай - 138 тыс.т, Гродзенскай - 83 тыс.т, Гомельскай - 77 тыс.т, Віцебскай - 54 тыс.т.

Усяго агародніны, атрыманай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 143 тыс. т ураджайнасцю 323 ц/га, што на 16 ц/га вышэй за мінулагоднюю. Убрана 80% плошчы. Узарана глеба на 475 тыс. га - 33% ад плана.

Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевае ворыва і яравую сяўбу - 72% да плана.-0-