3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юрый Караеў назначаны выконваючым абавязкі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэтым жа ўказам кіраўнік дзяржавы вызваліў Юрыя Караева ад пасады памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці.
Прэзідэнт 3 сакавіка назначыў Уладзіміра Караніка намеснікам прэм'ер-міністра, які будзе курыраваць сацыяльную сферу.
"Перш за ўсё хачу падзякаваць вам, што вы пагадзіліся ўзначаліць гэты няпросты блок. Дзякуй вам за тое, што мне не давялося прымаць валявога рашэння. Вы пагадзіліся з маёй прапановай. Я ж ведаю, што такое быць губернатарам лепшай у краіне вобласці, самастойным чалавекам. А тут і Прэзідэнт пастаянна побач, можаш "па галаве нечакана атрымаць", яшчэ штосьці. Я ведаю, што такое быць губернатарам і што такое быць віцэ-прэм'ерам. Але я зыходзіў з таго, што ўсё ж такі віцэ-прэм'ераў функцыянал будзе значна падняты. Вось ваш напрамак - дзейнічайце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён даручыў Уладзіміру Караніку "перадаць" сваю ранейшую пасаду старшыні аблвыканкама Юрыю Караеву. "Нармальна (працуе. - Заўвага БЕЛТА)?" - спытаў Прэзідэнт.
"Выдатна", - запэўніў Уладзімір Каранік.
"Ну, можа, не выдатна, паглядзім. Няхай выконвае абавязкі, кантралюе вобласць. Дапамагай, калі трэба будзе. Ён чалавек старанны, ваенны. Няхай таксама пачынае працаваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-