Афіцыйны сайт

Адрaс райвыканкама:
231471, г. Дзятлава,
вул. Леніна, 18
Электронная пошта:
isp@dyatlovo.gov.by
Тэлефон:(8-015-63) 2-17-64
Факс:(8-015-63) 2-13-98

Рэжым працы
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні - субота, нядзеля

6 ліпеня 2021

БСЖ правядзе рэспубліканскі конкурс рэгіянальных маладзёжных праектаў "Дзявочы вянок Мiра"

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын 7 ліпеня правядзе рэспубліканскі конкурс рэгіянальных маладзёжных праектаў структурных падраздзяленняў грамадскага аб'яднання "Дзявочы вянок Мiра". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Конкурс адбудзецца пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама, установы "Замкавы комплекс "Мір", Карэліцкага райвыканкама.

"Дзявочы вянок Міра" - гэта прэзентацыя сацыяльна-значных праектаў маладзёжных структурных падраздзяленняў ГА "БСЖ", накіраваных на ўмацаванне інстытута сям'і, аказанне дапамогі тым, хто мае патрэбу, аб'яднанне маладых жанчын з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, духоўна-маральнае адраджэнне, сацыяльна-эканамічнае, гуманітарна-культурнае развіццё краіны.

Свае праекты прадставяць члены маладзёжных падраздзяленняў Беларускага саюза жанчын з усёй рэспублікі. Тэматыка праектаў розная: "Вайна. Памятаем. Шануем", "Шчаслівая Жанчына", "Маладзёжная хваля Прыдняпроўя", "Свет вачыма жанчыны", "Жаночыя сэрцы пракуратуры".

У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Маладзёжнага парламента, БРСМ.

У мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Беларускага саюза жанчын, першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, члены прэзідыума, старшыні абласных, Мінскай гарадской, аб'яднаных арганізацый Беларускага саюза жанчын.

Пераможцы конкурсу стануць уладальнікамі гранта ад Беларускага саюза жанчын на рэалізацыю праекта.

Месца правядзення мерапрыемства - замкавы комплекс "Мір".-0-