Галоўная / Белорусская версия / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.07.2022

Міністэрства аховы здароўя перагледзела пералік хвароб, пры якіх выпускнікоў 9-х класаў вызваляць ад экзаменаў

Міністэрства аховы здароўя вызначыла пералік хвароб, якія з'яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад падагульняючых іспытаў пасля завяршэння навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 3 чэрвеня 2022 года нумар 51, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пераліку некаторыя інфекцыйныя і паразітарныя хваробы, новаўтварэнні, хваробы крыві, крывятворных органаў і асобныя парушэнні, якія звязаны з імунным механізмам, хваробы эндакрыннай сістэмы, расстройствы харчавання і парушэнні абмену рэчываў, псіхічныя расстройствы і расстройствы паводзін, хваробы нервовай сістэмы, хваробы вока і яго прыдаткавага апарату, вуха і соскападобнага адростка і інш.

Пры гэтым ведамасная пастанова ад 27 мая 2011 года нумар 45 "Аб устанаўленні пераліку хвароб, якія з'яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад выпускных экзаменаў" з усімі змяненнямі прызнаецца стаціўшай сілу.

Новая пастанова ўступіць у сілу з 1 верасня 2022 года.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi