7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2022" пройдзе 7 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА.
Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. У гэтым годзе ўдзел у выстаўцы прымаюць больш за 400 кампаній з розных краін, у тым ліку Беларусі, Кітая, Казахстана, Таджыкістана і іншых. Вялікая колькасць удзельнікаў запланавана ад Расіі - больш за 30 рэгіёнаў і 16 асобных стэндаў.
Калектыўныя экспазіцыі сфарміруюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук, канцэрн "Белдзяржхарчпрам" і Белкаапсаюз. Экспазіцыю дапоўняць выстаўкі "Белферма" (апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі) і "Белпрадукт" (прадукты харчавання).
"Белагра" стане пляцоўкай і для дзелавых перагавораў. У праграму выстаўкі ўвайшлі В2В-сустрэчы, круглыя сталы, канферэнцыі, дэманстрацыйныя паказы і конкурсы.
У дні работы выстаўкі (з 7 па 11 чэрвеня) ад станцыі метро "Магілёўская" і назад будзе курсіраваць бясплатны аўтобус, таксама на выстаўку можна даехаць гарадскімі і міжгароднімі аўтобусамі і маршруткамі.-0-