Афіцыйны сайт

Адрaс райвыканкама:
231471, г. Дзятлава,
вул. Леніна, 18
Электронная пошта:
isp@dyatlovo.gov.by
Тэлефон:(8-015-63) 2-17-64
Факс:(8-015-63) 2-13-98

Рэжым працы
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні - субота, нядзеля

11 лютага 2021

Шосты Усебеларускі народны сход адкрываецца сёння ў Мінску

VI Усебеларускі народны сход адкрываецца сёння ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Дэлегаты абмяркуюць вынікі рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Галоўная мэта на пяцігодку - забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і павелічэнне дабрабыту грамадзян дзякуючы якаснаму росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі. Ключавыя задачы - скараціць залежнасць эканамічнага росту ад вуглевадароднай сыравіны, павялічыць экспартны патэнцыял за кошт высокатэхналагічных тавараў, запусціць новы інвестыцыйны цыкл.

Асноўнымі вынікамі стануць рост ВУП у рэальным выражэнні ў 2025 годзе не менш як у 1,2 раза, павышэнне чаканай працягласці жыцця да 76,5 года, рост інвестыцый у асноўны капітал больш як у 1,2 раза, нарошчванне экспарту тавараў і паслуг - больш за $50 млрд у 2025 годзе, павелічэнне рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва за пяцігоддзе ў 1,2 раза, уключаючы рост пенсійнага забеспячэння вышэй за ўзровень інфляцыі, а таксама павелічэнне прадукцыйнасці працы ў прамысловасці ў 1,3 раза. Ключавыя прыярытэты пяцігодкі - шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.

VI Усебеларускаму народнаму сходу папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа, што стала яго адметнай рысай. Па ўсёй краіне прайшлі дыялогавыя пляцоўкі, дзе абсалютна кожны мог выказаць свае прапановы. Усе яны былі акумуляваны і пакладзены ў аснову парадку дня гэтага маштабнага форуму. Акрамя таго, прапановы ад грамадзян прымаліся на сайт VI Усебеларускага народнага сходу. Яны таксама апрацаваны і ўлічаны пры падрыхтоўцы да УНС.

На гэты раз дэлегатамі выбраны 2,4 тыс. чалавек. З улікам запрошаных агульная колькасць удзельнікаў УНС дасягае 2,7 тыс. Традыцыйна гэта прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства і рэгіёнаў. У прыватнасці, сярод дэлегатаў парламентарыі складаюць 6,8 працэнта, прадстаўнікі прамысловасці, будаўніцтва, транспарту - 30 працэнтаў, органаў дзяржкіравання - 14,8 працэнта, АПК - 8,2 працэнта. Сацыяльна-культурную сферу, сферу паслуг і СMI на УНС прадставяць 25,9 працэнта ад агульнай колькасці ўдзельнікаў, сілавы блок - 4,1 працэнта, прыватны бізнес - 2,7 працэнта. Ад пенсіянераў дэлегаваны 5,9 працэнта, ад навучэнцаў і студэнцтва - 1,5 працэнта.

Крыху больш за трэць дэлегатаў - жанчыны. Моладзь да 30 гадоў складае 6,3 працэнта, ва ўзросце 31-40 гадоў - 17,3 працэнта дэлегатаў, 41-50 гадоў - 35,9 працэнта, 51-60 гадоў - 29,7 працэнта, старэйшыя за 60 гадоў - 10,8 працэнта.

У час Усебеларускага народнага сходу выступіць з дакладам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Даклад беларускага лідара традыцыйна плануецца ў першы дзень работы УНС. Адкрыццё форуму, даклад кіраўніка дзяржавы і выступленні ўдзельнікаў будуць трансліравацца ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя будзе таксама даступна на сайце VI Усебеларускага народнага сходу і інтэрнэт-пляцоўках вядучых дзяржаўных СМІ. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 11:00.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у рабоце УНС і 12 лютага.

Тэлеверсію Усебеларускага народнага сходу гледачы змогуць убачыць 14 лютага ў вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI