Галоўная / Белорусская версия / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.03.2022

За змяненне Асноўнага закона прагаласавалі 82,86 працэнта ад прыняўшых удзел у галасаванні

За змяненне Асноўнага закона прагаласавалі 82,86 працэнта ад прыняўшых удзел у галасаванні, заявіў журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з указам Прэзідэнта 27 лютага праведзены рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. На рэферэндум было вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? І два варыянты адказу "за" і "супраць". У перыяд з 22 па 26 лютага праведзена датэрміновае галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме. Прагаласаваць датэрмінова мог кожны грамадзянін, які не меў магчымасць прыбыць на ўчастак для галасавання ў асноўны дзень. Яўка на датэрміновым галасаванні склала 42,93 працэнта", - расказаў Ігар Карпенка.

У Беларусі 27 лютага былі адкрыты ўсе 5510 участкаў для галасавання, у тым ліку 229 у санаторыях-прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і воінскіх часцях.

"Агульная колькасць грамадзян, унесеных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму, склала 6 815 667 чалавек. У галасаванні прыняў удзел 5 359 471 грамадзянін, або 78,63 працэнта, гэта значыць больш за палову ад унесеных у спісы. Такім чынам, рэспубліканскі рэферэндум лічыцца праведзеным. За прыняцце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прагаласавалі 4 440 813 грамадзян, што склала 82,86 працэнта, або 65,16 працэнта ад унесеных у спісы для галасавання, - адзначыў кіраўнік ЦВК. - Супраць прыняцця змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі прагаласавалі 686 165 удзельнікаў рэферэндуму, што склала 12,8 працэнта, або 10,07 працэнта ад унесеных у спісы для галасавання.

Ігар Карпенка дадаў: "3 сакавіка камісія плануе правесці сваё пасяджэнне, на якім будуць падведзены канчатковыя вынікі рэферэндуму. Для гэтага цяпер арганізавана работа па прадастаўленні ў ЦВК адпаведных пратаколаў камісій".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi