Адрас: аг. Войневічы, вул. Цэнтральная, 44 Дзятлаўскі
ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта:
Калі на дзень правядзення асабістага пріёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення асабістага пріёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Папярэдні запіс на прыём па тэл. 8(01563) 6-96-25
Звярнуцца ў Войневіцкі сельскі выканаўчы камітэт можна:
- з вусным зваротам на асабістым прыёме кіраўніцтвам сельвыканкама;
Запісацца на прыём можна:
- па тэлефону 6-96-25(запіс вядзецца кожны дзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00) у Войневіцкім сельвыканкаме (вул. Цэнтральная, 44 аг. Войневічы);
- з пісьмовым зваротам, якое накіроўваецца на адрас: 231483, аг. Войневічы, вул. Цэнтральная, 44
- з электронным зваротам, які можна накіраваць праз сэрвіс
https://обращения.бел.Электронныя звароты ў Войневіцкі сельскі выканаўчы камітэт накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц».
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных звароотаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе
https://обращения.бел.
Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Войневіцкага сельвыканкама: voynevichi@dyatlovo.gov.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц». Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Зварот прынімаецца да разгляду пры выкананні заяўнікам патрабаванняў, прад’яўленых да элетронных зваротаў.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Рашэнні Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта па зваротах (прапановах, заявах і скаргах) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, могуць быць абскарджаны ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе: вул. Леніна, 18, г. Дзятлава.
Рэжым працы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:
з 8.00 да 17.00 гадзін
перапынак на абед з 13.00 да 14.00 гадзін.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Цэнтр сельсавета - аграгарадок Войневічы
Плошча – 11 281,89 га.
Колькасць населеных пунктаў – 15: Вялікія Шастакі, Войневічы, Горка, Даўгялавічы, Ёцавічы, Зарэчча, Лядзіны, Малыя Шастакі, Маркавічы, Петрашулевічы, Пруд, Спасюкі, Студзераўшчына, Талявічы, Харабровічы.
Колькасць гаспадарак – 239.
Колькасць насельніцтва – 512 чалавек, з іх:
грамадзяне працаздольнага узросту – 264 чалавека, пенсіянеры – 205 чалавек, дзеці – 43 чалавека.
На тэрыторыі сельсавета працуе адно вытворчае прадпрыемства: камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Войневічы”.
Паслугі паштовай сувязі аказываюцца:
пунктам паштовай сувязі ў в. Горка;
перасоўным аддзяленнем паштовай сувязі.
Маецца адна АТС, якая знаходзіцца ў аграгарадку.
Гандлёвая сетка прадстаўлена 2 магазінамі, усе 2 належаць Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.
Вёскі, у якіх няма магазіна, абслугоўваюцца аўтамагазінамі.
Графік бытавого абслугоўвання населеных пунктаў Войневіцкага сельсавета.
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць два фельчарска-акушэрскіх пункта, размешчаныя ў аграгарадку Войневічы і вёсцы Горка.
Культурны вольны час насельніцтву, якое пражывае на тэрыторыі сельсавета, забяспечвае філіял “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб”.
Лазневае абслугоўванне насельніцтва забяспечвае адна лазня камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Войневічы”.
На тэрыторыі Войневіцкага сельсавета маецца 2 помніка воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Размешчаны 2 культавыя будынкі:
Прыход храма Уздвіжання Крыжа Гасподня ў аг. Войневічы
Прыход храма Святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы ў в. Горка.
Графік прыёма заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:
Панядзелак - пятніца (акрамя серады) з 08.00 да 17.00 гадзін
Серада з 08.00 да 20.00 гадзін
Перапынак на абед: з 13.00 да 14.00 гадзін
Адміністрацыйныя працэдурыУзоры заяў