ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта
Калі на дзень правядзення асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Звярнуцца ў Жукоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт можна:
- з вусным зваротам на асабістым прыёме кіраўніцтвам сельвыканкама;
Запісацца на прыём можна: па тэлефоне 32008 (запіс вядзецца кожны дзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 13.00 гадзін і з 14.00 да 17.00 гадзін); у Жукоўшчынскім сельвыканкаме (вул.Першамайская, 6, аг. Жукоўшчына);
- з пісьмовым зваротам, якое накіроўваецца на адрас: 231464, аг. Жукоўшчына, вул.Першамайская, 6.
- з электронным зваротам, які можна накіраваць праз сэрвіс
https://обращения.бел.Электронныя звароты ў Жукоўшчынскі сельвыканкам накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе
https://обращения.бел.Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Жукоўшчынскага сельвыканкама: zhukovschina.sovet@dyatlovo.gov.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Зварот прынімаецца да разгляду пры выкананні заяўнікам патрабаванняў, прад’яўленых да элетронных зваротаў .
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Рашэнні Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта па зваротах (прапановах, заявах і скаргах) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, могуць быць абскарджаны ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе: вул. Леніна, 18, г. Дзятлава.
Рэжым працы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:
з 8.00 да 17.00 гадзін
перапынак на абед з 13.00 да 14.00 гадзін.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Цэнтр сельсавета - аграгарадок Жукоўшчына
Колькасць населеных пунктаў – 18: в.Алехнавічы, в.Бандары, в. Вялікія Краглі, аг. Гезгалы, в. Гезгалы, в. Глушыца, аг. Жукоўшчына, в. Зачэпічы, в. Каршакі, в. Малыя Краглі, в. Нагародавічы, в. Несілавічы, в. Пецюкі, в. Погіры, в. Серафіны, в. Стрела, в. Вусце.
Насельніцтва – 2029 чалавек.
Плошча -16 844,19 га.
На тэрыторыі сельсавета размешчаны адно камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Жукоўшчына”, а таксама арганізацыі і прадпрыемствы розных форм уласнасці:
дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзятлаўскі лясгас” Гезгалаўскае лясніцтва
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Жукоўшчынская пачатковая школа”
Жукоўшчынскі фельчарска – акушэрскі пункт
крама “Родны кут”
крама “Ветразь”
філіял «Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.
аддзяленне паштовай сувязі Жукоўшчына
кацельная Жукоўшчына Дзятлаўскага РУП ЖКП
У аг. Гезгалы размешчаны:
аддяленне ОАО “АСБ Беларусбанк”
жыллёва-рамонтны эксплуатацыйны ўчасткак аг. Гезгалы
Гезгалаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
Аптэка
Установа здравахранення “Бальніца сястрынскага догляду”
Дом самастойнага сумеснага пражывання аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гезгалаўскі дзіцячы сад”
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гезгалаўская сярэдняя школа імені. М.І.Нядзеліна”
філіял “Гезгалаўскі Дом культуры” ГУК”Дзятлаўскі раенны цэнтр культуры і народнай творчасці”
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў”
тарговы павільён “Ягадка”
магазін ІПБолбат
бар “Чараўніца”
Кулінарыя
крама “Родны кут”
крама “Ветразь”
аддзяленне паштовай сувязі Гезгалы
Графік бытавога абслугоўвання населеных пунктаў Жукоўшчынскага сельсавета.
Графік прыёма заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:
Панядзелак - пятніца (акрамя серады) з 08.00 да 17.00 гадзін
Серада з 08.00 да 20.00 гадзін
Перапынак на абед: з 13.00 да 14.00 гадзін