ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта
Калі на дзень правядзення асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Звярнуцца ў Парэцкі сельскі выканаўчы камітэт можна:
- з вусным зваротам на асабістым прыёме кіраўніцтвам сельвыканкама;
Запісацца на прыём можна: па тэлефоне 34517 (запіс вядзецца кожны дзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 13.00 гадзін і з 14.00 да 17.00 гадзін); у Парэцкім сельвыканкаме (вул.Леніна, 2е, аг. Хвінявічы);
- з пісьмовым зваротам, якое накіроўваецца на адрас: 231465, аг. Хвінявічы, вул.Леніна, 2е
- з электронным зваротам , які можна накіраваць праз сэрвіс
https://обращения.бел.Электронныя звароты ў Парэцкі сельвыканкам накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе
https://обращения.бел.Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Парэцкага сельвыканкама: porechye@dyatlovo.gov.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Зварот прынімаецца да разгляду пры выкананні заяўнікам патрабаванняў, прад’яўленых да элетронных зваротаў .
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Рашэнні Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта па зваротах (прапановах, заявах і скаргах) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, могуць быць абскарджаны ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе: вул. Леніна, 18, г. Дзятлава.
Рэжым працы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:
з 8.00 да 17.00 гадзін
перапынак на абед з 13.00 да 14.00 гадзін.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Цэнтр сельсавета - аграгарадок Хвінявічы
Плошча -29 268,08 га.
Колькасць населеных пунктаў – 27
Насельніцтва – 1082 чалавек.
Тэрыторыя Парэцкага сельсавета размешчана ў паўночна-заходняй часцы Дзятлаўскага раёна. Рэльеф тэрыторыі ўзвышанна-раўнінны. Паўночна-заходнюю тэрыторыю сельсавета амывая рака Нёман, паўднёва-заходнюю – рака Шчара. На 1 студзеня 2025 года на тэрыторыі сельсавета размешчана 27 населеных пунктаў: Аляксандравічы, Вялікая Воля, Ганчары, Гузні, Гута, Дзямянаўцы, Дубраўка, Жыбарты, Каўпінскія, Карытніца, Капці, Латышы, Ліпічанская Пушча, Нагорнікі, Накрышкі, Навікі, Навасёлкі, Агароднікі, Парэчча, Разважжа, Раманавічы, Руда Яварская, Русакі, Хвінявічы, Чырвоны Бор, Шаршні, Яблынька. У іх пражывае 1082 чалавека з іх: пенсіённага ўзросту - 389 чалавек або 36 %, працоўнага ўзросту - 594 чалавек або 54,9 % і дзяцей - 99 або 9,1 %. Колькасць гаспадарак - 587. Інвалідаў I групы – 18 чалавек, інвалідаў II групы – 41 чалавек.
На тэрыторыі сельсавета працуе чатыры вытворчыя прадпрыемствы: камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Хвінявічы”, вытворчы ўчастак “Парэцкі спіртавы завод” ААТ Дзятлаўскі лікёра-водачны завод “Алгонь”, дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзятлаўскі лясгас” Дзям’янавічскае лясніцтва, дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзятлаўскі лясгас” Рудаяварскае лясніцтва, вытворчае прыватнае унітарнае прадпрыемства “ДзіАнДрэў”.
Паслугі паштовай сувязі аказываюцца насельніцтву аддзяленнем паштовай сувязі, размешчаным ў аграгарадку Хвінявічы і перасоўным аддзяленнем паштовай сувязі.
Гандлёвая сетка прадстаўлена 5 магазінамі, з іх 3 належаць Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, 1 – індывідуальнага прадпрымальніка, 1- прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «УніверсалНьюТорг».
Вёскі, у якіх няма магазінаў, абслугоўваюцца аўтамагазінамі
Графік бытавога абслугоўвання населеных пунктаў Парэцкага сельсавета.
У аграгарадку Хвінявічы працуе аддзяленне № 407/93 філіяла 413 г.Ліда ААТ «ААБ Беларусбанк».
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтву ажыццяўляе адзін фельчарска – акушэрскі пункт, які знаходзіцца ў вёсцы Руда Яварская і Парэцкая амбулаторыя, размешчаная ў аграгарадку Хвінявічы. На тэрыторыі сельсавета размешчана дзяржаўная ўстанова адукацыі “Хвіняціцкая сярэдняя школа”, у якой выхоўваецца і навучаецца 77 дзяцей. Культурны вольны час насельніцтву, якое пражывае на тэрыторыі сельсавета забяспечвае філіял «Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб” ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.
Лазневае абслугоўванне забяспечвае лазня КСУП “Хвінявічы”.
Помнікі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчаны ў аг.Хвінявічы, в. Дзямянаўцы, в. Дубраўка, в. Вялікая Воля, мемарыяльны знак на месцы расстрэлу мірных жыхароў в. Вялікая Воля. Размешчана пяць брацкіх магіл мірных жыхароў в. Навасёлкі, хутар Пушча Ліпічанская, в. Чырвоны Бор, в. Руда Яварская, індывідуальныя магілы на могілках в. Шаршні і в. Гузні. Размешчаны 4 культавыя будынкі: царква Святых благаверных князей страстацерпцаў Барыса і Глеба ў в. Накрышкі; касцёл Святога Іосіфа і царква святога Архангела Міхаіла ў в. Руда Яварская; царква Прападобнага Сергія Раданежскага ў в. Дзямянаўцы.
Каля вёскі Русакі знаходзіцца рыбаводчая гаспадарка «Ростра» - гэта месца для адпачынку і рыбалкі. Аграсядзіба размешчана ў вёсцы Накрышкі.
Графік прыёма заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:
Панядзелак - пятніца (акрамя серады) з 08.00 да 17.00 гадзін
Серада з 08.00 да 20.00 гадзін
Перапынак на абед: з 13.00 да 14.00 гадзін