Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала парадак выпісвання рэцэпта ўрача і стварэння электронных рэцэптаў

14.11.2024
Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала парадак выпісвання рэцэпта ўрача і стварэння электронных рэцэптаў

Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала інструкцыю аб парадку выпісвання рэцэпта ўрача і стварэння электронных рэцэптаў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 18 верасня 2023 года нумар 139, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Так, прадугледжана прадастаўленне права выпісваць рэцэпты ўрача або ствараць электронныя рэцэпты ўрача іншым медработнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную медадукацыю, вядуць самастойны амбулаторны прыём па профілі дзейнасці. Выключэнне - рэцэпт на лекавыя прэпараты і перавязачныя матэрыялы, што атрымліваюцца на льготных умовах, у тым ліку бясплатна, а таксама рэцэпт на наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы.

Акрамя таго, згодна з пастановай, не дапускаецца выкарыстанне любых скарачэнняў найменняў лекавых прэпаратаў, наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў пры выпісцы рэцэпта ўрача.

Таксама ў дакуменце пазначана, што забарона на выпісванне рэцэптаў на лекавыя прэпараты, наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы па просьбе пацыентаў і (або) аднаго з іх сваякоў без агляду пацыента і (або) устанаўлення дыягназу не распаўсюджваецца на іх выпісванне дыстанцыйна пацыентам, якія маюць патрэбу ў пастаянным прыёме лякарстваў для лячэння хранічных захворванняў у перыяд нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыі, і пацыентам, якія маюць патрэбу ў аказанні паліятыўнай медыцынскай дапамогі.

Акрамя таго, устаноўлены патрабаванні да інфармацыі, што змяшчаецца на штампе арганізацыі аховы здароўя, скарэкціраваны тэрміны дзеяння рэцэпта і электроннага рэцэпта, удакладнена перыядычнасць рэалізацыі лекавага прэпарату з аптэкі па электронным рэцэпце ўрача. Удакладнены і звесткі аб лекавых прэпаратах, наркатычных сродках і псіхатропных рэчывах, неабходныя для пазначэння ў рэцэпце або электронным рэцэпце (лекавая форма, дазіроўка, колькасць, спосаб медыцынскага прымянення, а таксама, пры неабходнасці, найменне вытворцы).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.