Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Нормы і нарматывы расходаў на ЖКП на 2024 год зацверджаны ў Беларусі

22.08.2024
Нормы і нарматывы расходаў на ЖКП на 2024 год зацверджаны ў Беларусі

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстанавіла нормы і нарматывы расходаў на ЖКП на 2024 год. Гэта вызначана ведамаснай пастановай нумар 12 ад 14 жніўня 2023 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Удакладняецца, што нормы і нарматывы вызначаны для арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі.

Так, на ўласнае халоднае водазабеспячэнне норма накладных расходаў вызначана ў памеры не больш як Br0,2168 на 1 куб.м рэалізаванай вады. За ўласнае водаадвядзенне (каналізацыю) - не больш за 0,1657 на 1 куб.м адведзеных сцёкаў у каналізацыю. За цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне - не больш за Br12,7562 на 1 Гкал рэалізаванай цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці. Пастановай таксама зацверджаны нарматывы расходаў за тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і тэхабслугоўванне ліфта.

Акрамя таго, вызначана, што нарматывы страт цеплавой энергіі павінны складаць не больш за 9,2 працэнта. А нормы страт і няўлічаных расходаў вады будуць не больш за 12 працэнтаў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.