Дварэцкі сельскі выканаўчы камітэт
Дварэцкі сельскі выканаўчы камітэт
Адрас: аг. Дварэц, вул. Новая, 8, 231474, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць
Электронная пошта dvorets.c.covet@dyatlovo.gov.by
Тэлефон (01563) 3-40-88
Рэжым працы:
Панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00 гадзін
Перапынак на абед: з 13.00 да 14.00 гадзін
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Старшыня – Вінцукевіч Канстанцін Адамавіч
Тэлефон: (01563) 3-40-55
Кіраўнік спраў – Ганчар Ірына Анатольеўна
Тэлефон: (01563) 3-40-88
Старшы інспектар – Кардаш Людміла Леанідаўна
Тэлефон: (01563) 3-40-88
ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта
| Вінцукевіч Канстанцін Адамавіч, старшыня |
кожная серада месяца з 8.00 да 13.00 (акрамя першай, другой), другая серада студзеня, сакавіка, мая, ліпеня, верасня, лістапада з 15.00 да 20.00 |
кабінет 1 |
|
Ганчар Ірына Анатольеўна, кіраўнік спраў |
першая серада месяца з 8.00 да 13.00, другая серада лютага, красавіка, чэрвеня, жніўня, кастрычніка, снежня з 15.00 да 20.00 |
кабінет 2 |
Калі на дзень правядзення асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Звярнуцца ў Дварэцкі сельскі выканаўчы камітэт можна:
- з вусным зваротам на асабістым прыёме кіраўніцтвам сельвыканкама;
запісацца на прыём можна:
па тэлефону 34088 (запіс вядзецца кожны дзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00);
у Дварэцкім сельвыканкаме (вул. Новая,8, аг. Дварэц).
- з пісьмовым зваротам, якое накіроўваецца на адрас: 231474, Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, аг. Дварэц, вул. Новая, 8;
- з электронным зваротам, які можна накіраваць праз сэрвіс https://обращения.бел.
Электронныя звароты ў Дварэцкі сельвыканкам накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Об обращениях граждан и юридических лиц”.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.
Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Дварэцкава сельвыканкама: dvorets.c.covet@dyatlovo.gov.by
не распаўсюджваецца дзеянне Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Об обращениях граждан и юридических лиц». Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Зварот прынімаецца да разгляду пры выкананні заяўніком патрабаванняў, прад’яўленных да электронных зваротаў.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Рашэнні Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта па зваротах (прапановах, заявах і скаргах) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, могуць быць абскарджаны ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе: вул. Леніна, 18, г. Дзятлава.
Рэжым працы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:
з 8.00 да 17.00 гадзін
перапынак на абед з 13.00 да 14.00 гадзін.
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Цэнтр сельсавета – аграгарадок Дварэц
Плошча – 22231,0793 га
Колькасць населеных пунктаў - 43: аграгарадкі: Дварэц, Белагурна, Раготна; вёскі: Абелькавічы, Агароднікі, Азяраны, Белалозы, Бернатаўшчына, Боркі, Бутвілавічы, Васявічы, Вялікая Палонка, Дукрава, Жыкавічы, Жыхі, Івязь, Івезянка, Каменка, Кажухоўцы, Коцькі, Літаварцы, Малая Палонка, Меляхавічы, Навасёлкі, Петрашы, Петрукі, Пузавічы, Рэпкі, Рыбалава, Санікі, Сямёнавічы, Саваздзякі, Старына, Суцькі, Цяцейкі, Цецеравец, Харашкі, Чураі, Ягадная, Яхноўшчына; хутар: Бакшты, Выгада.
Колькасць насельніцтва – 1535
Графік прыёма заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:
Панядзелак-пятніца (акрамя серады) з 08.00 да 17.00 гадзін
Серада з 8.00 да 20.00 гадзін
Перапынак на абед: з 13.00 да 14.00 гадзін