Адно акно
Служба «адно акно» Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта
Адрас |
231471, г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, д. 21 (уваход з тарца) |
Рэжым працы |
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца - з 8.00 да 17.00; Серада з 8.00 да 20.00; Выхадны: субота, нядзеля |
Кантактныя |
(8-01563) 68-6-41, 142 |
Спецыялісты службы |
Ганчар Станіслава Станіславаўна |
Вышэйстаячы орган - Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 3).
Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:
1. Забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асобаў за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
2. Стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
3. Аказанне бясплатнай кансультацыйнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
4. Забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
5. Выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Для аказання грамадзянам кансультацыйнай дапамогі пры райвыканкаме створана дыспетчарская служба (па прынцыпе «гарачай лініі») – тэл. 68-6-41
У службе «адно акно»:
- ажыццяўляецца выдача унікальнага ідэнтыфікатара – сродкі ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры атрыманні электронных паслуг праз асабісты электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг (спецыяльнага лагіна (імя ўліковага запісу грамадзяніна) і пароля);
- вядзецца прыём і ўлік апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці, уключаных у Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, аб пачатку ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання прадстаўляецца паведамленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, зацверджаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».
Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў. Падача адміністрацыйнай скаргі