Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Прыёмная райвыканкама / Правілы прыёму грамадзян

Правілы прыёму грамадзян


ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце

1. Сапраўдная Інструкцыя вызначае парадак асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - асабісты прыём грамадзян) і распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў", Інструкцыі аб парадку асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 20 студзеня 2012 г. № 40 «Аб зацвярджэнні інструкцый».

Пры вусным звароце асобы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

2. Асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (далей - райвыканкам) праводзяць старшыня райвыканкама, першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік спраў - начальнік упраўлення справамі райвыканкама ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй.

3. Асабісты прыём грамадзян старшынёй райвыканкама праводзіцца ў другую і чацвёртую сераду кожнага месяца і пачынаецца ў 8.00 гадзін.

Працягласць асабістага прыёму грамадзян старшынёй райвыканкама складае не менш за шэсць гадзін.

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму старшыні райвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.

4. Першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік спраў - начальнік упраўлення справамі райвыканкама праводзяць асабісты прыём грамадзян паводле графіку, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама.
5. Графік асабістага прыёму грамадзян размяшчаецца ў даступным для агляду месцы ў фае будынка райвыканкама, а таксама рассылаецца ў сельскія выканаўчыя камітэты Дзятлаўскага раёна, размяшчаецца на афіцыйным Інтэрнэт-сайце райвыканкама.
6. Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
7. Агульнае кіраўніцтва прыёмам грамадзян у райвыканкаме ажыццяўляе старшыня райвыканкама.
Арганізацыю прыёму грамадзян старшынёй райвыканкама забяспечвае аддзел па юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.
Адказнасць за арганізацыю асабістага прыёму намеснікам старшыні райвыканкама - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, намеснікамі старшыні райвыканкама, кіраўніком спраў - начальнікам упраўлення справамі райвыканкама нясуць названыя службовыя асобы.8. Прием граждан в райисполкоме проводится по предварительной записи.
9. Папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца ў аддзеле па юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Супрацоўнікі аддзела па юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама вызначаюць неабходнасць удзелу ў прыёме спецыялістаў адпаведных структурных падраздзяленняў райвыканкама, а таксама вырашаюць іншыя пытанні па забеспячэнню якаснага і арганізаванага прыёму грамадзян.

Старшыня райвыканкама, першы намеснік старшыні райвыканкама, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік справамі райвыканкама, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі аддзела па юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, мае права адмовіць у асабістым прыёме, запісы на асабісты прыём у выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 Закона.

10. Прыём грамадзян старшынёй райвыканкама, першым намеснікам старшыні райвыканкама - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, намеснікамі старшыні райвыканкама, кіраўніком спраў - начальнікам упраўлення справамі райвыканкама ў сельскіх выканаўчых камітэтах, населеных пунктах Дзятлаўскага раёна (за выключэннем горада Дзятлава) праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй райвыканкама, які накіроўваецца ў сельскія выканаўчыя камітэты і размяшчаецца на афіцыйным Інтэрнет-сайце райвыканкама.

11. Каардынацыю работы па прыёме грамадзян у райвыканкаме ажыццяўляе намеснік начальніка аддзела па юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.