Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
13.09.2023

"Асабліва цікавы сюжэт нам, жыхарам заходніх рэгіёнаў". Гродзенцы аб фільме "На другім беразе"

13 верасня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх буйных кінатэатрах Гродзенскай вобласці прэм'ера гістарычнай драмы "На другім беразе" будзе суправаджацца выступленнямі вучоных, гісторыкаў, якія раскажуць аб уз'яднанні Беларусі і перыядзе, які папярэднічае гэтай падзеі, адкажуць на пытанні гледачоў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Гроднааблкінавідэапракат" Леанід Гашко. "Ужо з пачатку лета мы актыўна расказваем кінагледачам Гродзеншчыны аб маючай адбыцца прэм'еры, - падзяліўся Леанід Гашко. - Выкарыстоўваем для гэтага ўсе даступныя інтэрнэт-рэсурсы нашага прадпрыемства. Да справы пашырэння знакавага для нашай краіны фільма далучыліся рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі. Афішы маючай адбыцца прэм'еры кінакарціны "На другім беразе" гродзенцы і жыхары раённых цэнтраў бачаць усюды. Інфармацыю аб фільме і магчымасці яго паглядзець мы накіравалі ва ўсе арганізацыі рэгіёна: у навучальныя ўстановы, установы аховы здароўя, культуры, сацыяльнай абароны, на прадпрыемствы". Як адзначыў кіраўнік "Гроднааблкінавідэапракату", цікавасць да гістарычнай драмы, якая расказвае аб падзеях, што адбываліся ў Заходняй Беларусі, на Гродзеншчыне вялікая. Ужо сёння раскуплены білеты не толькі на ўсе прэм'ерныя сеансы 14 верасня, але і на наступныя дні. Вялікую зацікаўленасць праяўляюць калектывы школ, каледжаў, ВНУ. І гэта асабліва важна: маладое пакаленне беларусаў павінна сталець і фарміравацца з дакладным і правільным разуменнем гістарычных падзей. Такія фільмы як "На другім беразе" ярка і вобразна даносяць да моладзі гістарычную праўду, якую некаторыя нашы суседзі спрабуюць сказіць. "Гэты фільм трэба паглядзець кожнаму, - такім меркаваннем падзялілася намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Сняжана Куратчык, якая была ў ліку гледачоў перадпрэм'ернага паказу гістарычнай драмы ў Нацыянальнай бібліятэцы. - Асабліва цікавы яго сюжэт нам, жыхарам заходніх рэгіёнаў Беларусі. Паколькі дзясяткі і сотні гісторый накшталт тых, што расказаны ў кінакарціне, рэальна адбываліся на нашай зямлі. І таму гэта тэма нам асабліва блізкая. Акрамя таго, здымкі праходзілі на тэрыторыі Ашмянскага раёна, у добра знаёмых нам месцах". Сняжану Куратчык уразіла таксама яркая, шчырая ігра акцёраў, якія змаглі ўвасобіць задуму рэжысёра - паказаць трагедыю народа праз асабістую і сямейную драму. Такіх кінакарцін павінна быць больш, трэба прадаўжаць працаваць у гэтым напрамку, пераканана яна, паколькі менавіта гэты перыяд нашай гісторыі мы ведаем горш, і прабел сёння неабходна запаўняць.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi