Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
21.03.2024

Больш за 80 салістаў і ансамбляў прымуць удзел у фестывалі "Зорны дождж" у Лідзе

Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс вакальна-эстраднай творчасці "Зорны дождж - 2024" збярэ ў Лідзе 23 сакавіка больш за 80 салістаў і ансамбляў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Лідскім райвыканкаме. "Фестываль мае не толькі шматгадовую творчую гісторыю, больш за два дзясяткі гадоў ён запальвае зоркі на творчым небасхіле рэгіёна, - расказала дырэктар лідскага Палаца культуры Ірына Тур. - "Зорны дождж" ужо стаў прыступкай у свет мастацтва для многіх удзельнікаў і зыходным пунктам для новых дружалюбных культурных сувязей. Яго фіналісты і дыпламанты - удзельнікі вакальнага тэлевізійнага шоу "Голас" (Расія), салісты заслужаных аматарскіх і прафесійных калектываў Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў". У гэтым годзе заяўкі на ўдзел падалі больш за 80 вакалістаў і вакальных груп з абласнога цэнтра, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Лідскага, Смаргонскага, Слонімскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў. За перамогу будуць змагацца не толькі юныя выканаўцы, але і тыя, хто належыць да ўзроставай катэгорыі ад 18 гадоў да 31 года. Конкурс пройдзе ў намінацыях "Вакал. Сола" і "Вакальная група". У складзе журы будуць прафесійныя выканаўцы і кіраўнікі вакальных калектываў.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi