Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
21.02.2024

У Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі працуе гарачая лінія

У Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі працуе гарачая лінія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Па выніках зваротаў грамадзян у першы дзень датэрміновага галасавання ў цэнтры абагульнілі інфармацыю аб тым, якія пытанні хвалююць выбаршчыкаў. "На гарачую лінію цэнтра і чат-бот Telegram-канала "Вядзецца назіранне" паступае даволі шмат зваротаў. Калі ў лічбах, то гэта 38 званкоў і 30 паведамленняў адпаведна. Па ўсіх з іх людзям дадзены адказы", - расказалі ў Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі. Можна вылучыць асноўныя тэмы, па якіх звярталіся выбаршчыкі. У першую чаргу гэта просьбы падказаць, дзе знаходзіцца той ці іншы ўчастак. "Трэба адзначыць, што ў гэту выбарчую кампанію Цэнтральнай выбарчай камісіяй створаны спецыяльны сэрвіс на сайце, дзе кожны, увёўшы свой адрас, можа даведацца і адрас, і тэлефон свайго выбарчага ўчастка, - адзначылі ў цэнтры. - Таму кожнаму, хто звяртаецца з такімі просьбамі, падказваем, дзе можна знайсці неабходную інфармацыю. Калі ў чалавека няма доступу да Інтэрнэту і ён гатовы назваць свой адрас, адразу жа падказваем, дзе знаходзіцца яго ўчастак". Таксама сярод актуальных тэм - як прагаласаваць, калі чалавек пражывае не па месцы рэгістрацыі, дзе можна азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты, як можна прагаласаваць дома. "Адзін з тых, хто звярнуўся ў чат-бот Telegram-канала паскардзіўся на тое, што нібыта адсутнасць шторак у кабін для галасавання парушае тайну галасавання, - расказалі ў Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі. - Па гэтым пытанні мы апыталі наглядальнікаў у розных рэгіёнах. Адказ ва ўсіх адназначны: кабіны для галасавання размешчаны такім чынам, што ўбачыць, за каго і як галасуе той ці іншы чалавек, у іншых людзей няма. Тайна галасавання захоўваецца". Як паведамлялася раней, буйнейшыя грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі краіны прынялі рашэнне аб’яднаць свае намаганні і сумесна забяспечыць назіранне за ходам галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Для каардынацыі работы наглядальнікаў і аператыўнага інфармавання грамадства аб ходзе галасавання створаны Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, у якім пачынаючы з першага дня датэрміновага галасавання акумулюецца інфармацыя ад наглядальнікаў аб ходзе правядзення выбарчай кампаніі.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi