Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
23.03.2022

Вальфовіч: Беларусь прыкрывае сваю паўднёвую граніцу ад дыверсійна-разведвальных груп, радыкалаў і зброі

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 23 сакавіка наведаў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Дзяржсакратар, які з'яўляецца ўпаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Гродзенскай вобласці, сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, абмеркаваў грамадска-палітычную і сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў рэгіёне, даў адказы на злабадзённыя пытанні. У ходзе сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена сітуацыі ва Украіне, а таксама адкрытай дэзынфармацыі, якую распаўсюджваюць у інфармацыйнай прасторы дэструктыўныя сілы. Аляксандр Вальфовіч чарговы раз падкрэсліў, што беларускія Узброеныя Сілы не прымаюць і не плануюць якога-небудзь удзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. "Мы прыкрываем нашу паўднёвую граніцу ад пранікнення ў краіну дыверсійна-разведвальных груп, радыкалаў і зброі, - заявіў дзяржсакратар. - Што датычыцца тыражуемых фэйкаў аб маштабнай мабілізацыі, якая нібы праводзіцца ў нашай краіне, то "інфармаваныя крыніцы", як звычайна, крыху наблыталі. Цяпер пачата вясенняя прызыўная кампанія на тэрміновую ваенную службу. Акрамя таго, у гэтым годзе будуць прызваны на службу ва Узброеныя Сілы 150 афіцэраў запасу. Гэта планавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца штогод. Ніякіх надзвычайных мер тут няма і быць не можа".-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi