Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
14.07.2022

Веласіпедыст Яўген Каралёк выйграў індывідуальную гонку на "Туры Беларусі"

У Брэсцкай вобласці прадаўжаецца міжнародная шашэйная велагонка "Тур Беларусі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. На другім этапе велашматдзёнкі спартсменаў чакала гонка з раздзельным стартам на 40 км. Хутчэй за ўсіх з дыстанцыяй справіўся Яўген Каралёк з Гродна, які паказаў рэзультат 49 мін. 55 сек. Другое месца заняў яшчэ адзін прадстаўнік Гродзеншчыны Марк Грынкевіч, які ўступіў пераможцу 19 секунд. Трэці час дня паказаў Яўген Собаль з Брэсцкай вобласці (+1 мін. 53 сек. адставання). Дзякуючы гэтаму поспеху Каралёк умацаваў лідарства ў агульным заліку "Тура Беларусі", цяпер Яўген апярэджвае бліжэйшага праследавацеля больш як на дзве мінуты. Заўтра гоншчыкі пераадолеюць самы доўгі маршрут велагонкі - 202 км з Камянца ў Слонім. Чацвёрты этап адбудзецца ў суботу, а завершацца спаборніцтвы 17 ліпеня кальцавой гонкай па Навагрудку працягласцю 134 км. Разам з лепшымі беларускімі веласіпедыстамі ўдзел у "Туры Беларусі" таксама прымаюць спартсмены з Расіі і Узбекістана.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi