Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
07.07.2023

Вершы Янкі Купалы прачытаюць студэнты і выкладчыкі ГрДУ ў дзень нараджэння беларускага класіка

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 7 ліпеня пройдзе акцыя "Чытаем Купалу разам", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ. У гэты дзень купалаўцы прачытаюць вершы беларускага песняра ў гонар 141-й гадавіны з дня нараджэння беларускага класіка. Імправізаванай сцэнай традыцыйна стане ганак галоўнага - гістарычнага - корпуса ўніверсітэта. Чытаць Янку Купалу будуць студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ГрДУ. Да акцыі далучыцца і рэктар універсітэта Ірына Кітурка. "Актывісты заўсёды рыхтуюцца загадзя, чытаюць любімыя радкі на памяць, - расказалі ў прэс-службе ВНУ. - Да паэтычнага чытання ахвотна далучаюцца і тыя, хто не планаваў гэта загадзя, звычайныя гродзенцы і госці горада, якія аказваюцца побач. Для іх спецыяльна падрыхтаваны зборнікі вершаў Купалы, кожны зможа выбраць і прачытаць услых тое, што яму бліжэй". Акцыя "Чытаем Купалу разам " - студэнцкая ініцыятыва. Гэта праект клуба ВНУ "Жывая гісторыя". 7 ліпеня ў 12.30 Купалаўскія паэтычныя чытанні пройдуць сёмы раз.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi