10.04.2024
"Выкід аміяку" і вадзяная заслона: на "Беллакце" прайшлі вучэнні МНС
Работнікі МНС правялі комплексныя тактыка-спецыяльныя вучэнні для праверкі гатоўнасці аб'ектаў, якія эксплуатуюць аміячныя ўстаноўкі, на ААТ "Беллакт", паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Паводле тактычнай задумы, у выніку правядзення рамонтных работ у памяшканні аміячна-халадзільнай устаноўкі адбылося ўзгаранне, разбураны будаўнічыя канструкцыі, адбылася разгерметызацыя ёмістасцей з аміякам. Чатыры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і страцілі прытомнасць.
У ліквідацыі ўмоўнай аварыі прымалі ўдзел дзяжурная змена і абслуговы персанал аміячнай устаноўкі, санітарная дружына і падраздзяленні Ваўкавыскага райаддзела МНС. Адпрацаваны практычныя дзеянні персаналу па ліквідацыі аварыі, аказанні дапамогі пацярпелым і правядзенні эвакуацыйных мерапрыемстваў у выпадку выкіду хімічнага рэчыва. Ратавальнікі разгарнулі вадзяную заслону для асаджэння аміяку і эвакуіравалі пацярпелых.
Быў правераны таксама стан гатоўнасці ахоўнага збудавання на тэрыторыі прадпрыемства.
Як адзначыў начальнік сектара абароны насельніцтва і тэрыторый аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Ігар Талай, у час вучэнняў адпрацавана ўзаемадзеянне персаналу прадпрыемства і падраздзяленняў МНС, усе ўдзельнікі з пастаўленымі задачамі справіліся.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi