Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
14.04.2020

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 72 раёнах Беларусі

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ўжо ў 72 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА. Па стане на 8.30 13 красавіка забароны дзейнічаюць ужо ва ўсіх раёнах Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У Мінскім рэгіёне гэта Дзяржынскі, Салігорскі, Стаўбцоўскі, Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Любанскі, Маладзечанскі, Пухавіцкі, Старадарожскі, Уздзенскі і Мінскі раёны. У Магілёўскай вобласці забарона дзейнічае ў Бабруйскім, Глускім, Горацкім, Кіраўскім, Мсціслаўскім і Магілёўскім раёнах. Прычына ўвядзення часовых забарон - высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор'е, няма ападкаў, пажар узнікае ад самай малой іскры. Асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта церпіць асабістая маёмасць насельніцтва. "Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае аб недапушчальнасці такіх дзеянняў", - падкрэслілі ў прэс-службе. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI