Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.06.2022

Функцыянаванне электроннай чаргі ў прыгранічных пунктах пропуску абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі

Пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. У парадку дня - пытанні змянення функцыянавання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску і ўдасканалення законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй. Члены экспертнага савета падтрымалі прапановы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта па змяненні ўказа Прэзідэнта ад 2 ліпеня 2015 года нумар 305 "Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску". У ходзе пасяджэння дэталёва абмеркаваны палажэнні праекта закона "Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй", які цяпер рыхтуецца Палатай прадстаўнікоў да разгляду ў другім чытанні. Удзельнікі мерапрыемства прааналізавалі прапануемыя падыходы да пытанняў выкарыстання службовага транспарту, парадку атрымання падарункаў, дэкларавання даходаў і маёмасці асобнымі катэгорыямі ваеннаслужаых, а таксама да ўдасканалення парадку вызначэння памеру ўзнагароджання за аказанне паслуг давернага кіравання долямі ў статутных фондах (акцыямі) камерцыйных арганізацый. Агульным стала меркаванне аб мэтазгоднасці далейшай сістэмнай і аператыўнай дапрацоўкі праекта закона.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi