Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.11.2026

Лукашэнка: удзел УНС у выбранні суддзяў у разы павышае іх адказнасць перад грамадствам

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбранне суддзяў Усебеларускім народным сходам у разы павышае ступень іх адказнасці перад грамадствам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з судзейскім корпусам, перадае карэспандэнт БЕЛТА . Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта першая рабочая сустрэча судзейскага корпуса з Прэзідэнтам пасля сур'ёзных пераўтварэнняў у судовай сістэме ў арганізацыйным, працэсуальным і кадравым планах. "Любыя змяненні ў сістэме - гэта складаны працэс, які патрабуе пастаяннай увагі. І нам ёсць што абмеркаваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я ўсведамляю, што ў гэтай зале знаходзяцца вельмі разумныя і адукаваныя людзі, суперэліта нашай нацыі". Ён звярнуў увагу, што свае паўнамоцтвы па фарміраванні вышэйшых судоў ужо рэалізуе Усебеларускі народны сход: "Некаторыя з вас выбраны на яго папярэднім пасяджэнні". Прэзідэнт адзначыў, што ўдзел прадстаўнічай галіны ўлады ў фарміраванні судовай сістэмы дае вельмі многае. "Як кажуць тэарэтыкі, пашырае межы сапраўднай дэмакратыі, устанаўлівае новыя формы ўзаемадзеяння галін улады, новыя варыянты стрымак, проціваг. Але сутнасць не толькі ў гэтым. Выбранне суддзяў сходам у разы павышае ступень вашай адказнасці перад грамадствам, - канстатаваў беларускі лідар. - Прапануючы гэту навацыю, я зыходзіў з таго, што нашы суды павінны паступова рухацца да сваёй незалежнасці". "Сваю ролю я добра ўсведамляю і разумею, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Роля Прэзідэнта па Канстытуцыі - гэта каардынацыя, кантроль за дзейнасцю галін улады і прыняцце адпаведных рашэнняў у плане кампетэнцыі".-0- Падрабязней