Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.02.2023

Мінадукацыі вызначыла тэрміны прыёму абітурыентаў-мэтавікоў

Вызначаны тэрміны прыёму абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў. Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства ад 3 лютага 2023 года нумар 41, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Падаць дакументы і прайсці гутарку абітурыенты-мэтавікі павінны з 1 па 5 чэрвеня. Уступныя іспыты для іх адбудуцца з 6 па 13 чэрвеня. Залічаць гэту катэгорыю паступаючых у ВНУ па 16 чэрвеня. Пры гэтым тыя, хто ў год паступлення ў ВНУ вучыцца ў 11-м класе школ або на апошнім курсе атрымлівае прафесійна-тэхнічную адукацыю з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі або прафтэхадукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі або сярэднюю спецыяльную адукацыю, падаюць дакумент аб адукацыі ў прыёмную камісію не пазней за 15 чэрвеня. Абітурыенты, якія не здалі ўступныя іспыты ва ўстаноўленыя тэрміны, здаюць іх у рамках дадатковага набору. Калі конкурс на месца для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі не забяспечаны (адзін, менш як адзін чалавек на месца), месцы, якія засталіся вакантнымі, перадаюцца на агульны конкурс.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi