Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.01.2025

Пачынаюцца перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі па ТБ і радыё

Пачынаюцца перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па ТБ і радыё, паведамляе БЕЛТА. ЦВК зарэгістраваны пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў. Жараб'ёўка даты і часу перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыё адбылася 23 снежня. У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку: 8 студзеня - Алег Гайдукевіч і Аляксандар Хіжняк; 10 студзеня - Ганна Канапацкая і Сяргей Сыранкоў; 15 студзеня - Сяргей Сыранкоў і Ганна Канапацкая; 17 студзеня - Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк. Час выхаду ў эфір - з 8.00 да 9.00. Працягласць выступлення - не больш за 30 хвілін. У эфіры "Беларусь 1" выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку: 9 студзеня - Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў, Аляксандар Хіжняк, Алег Гайдукевіч; 16 студзеня - Аляксандр Хіжняк, Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў, Алег Гайдукевіч. Час выхаду ў эфір - з 18.00 да 20.00. Працягласць выступлення - не больш за 30 хвілін. Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па тэлебачанні і радыё. Агітацыйны этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 25 студзеня. Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi