10.01.2024
Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена работнікам СМІ і ўстаноў аховы здароўя
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена работнікам сродкаў масавай інфармацыі і ўстаноў аховы здароўя. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
За значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны ўзнагароды ўдастоены намеснік загадчыка аддзела спецыяльных праектаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Сяргей Бараноўскі і адказны выпускаючы аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі АТН НДТРК Глеб Гарбаценка, палітычны аглядальнік аддзела палітычных аглядальнікаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Вольга Коршун, дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал" Андрэй Мохар, загадчык аддзела вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал" Кацярына Тумас-Цішкевіч.
Падзяка Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва аб'яўлена галоўнаму ўрачу Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Вользе Святліцкай, намесніку галоўнага ўрача па хірургіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрыю Слабадзіну і ўрачу-эпідэміёлагу інфекцыйна-эпідэміялагічнага аддзела гэтага цэнтра Марыі Аляксеевай.
Распараджэнне № 11 рп ад 9 студзеня 2024 г.
Афiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь