Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.10.2022

Саўмін зацвердзіў парадак фарміравання і выкарыстання стабілізацыйных фондаў тавараў

Савет Міністраў зацвердзіў парадак фарміравання і выкарыстання стабілізацыйных фондаў тавараў. Гэта рэгламентавана пастановай Савета Міністраў ад 4 кастрычніка 2022 года нумар 658, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Дакументам устаноўлена, што аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам штогод забяспечваюць фарміраванне на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак выкарыстанне стабілізацыйных фондаў тавараў, вытворчасць якіх мае сезонны характар, а таксама запасы якіх неабходна стварыць з улікам забеспячэння збалансаванасці спажывецкага рынку. Да тавараў, вытворчасць якіх мае сезонны характар, належаць свежыя бульба, белакачанная капуста, морква, буракі, рэпчатая цыбуля і яблыкі. На Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўскладзены паўнамоцтвы па каардынацыі работы па фарміраванні і выкарыстанні стабілізацыйных фондаў, а на аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам - па кантролі за выкананнем пастановы ў частцы забеспячэння спажывецкага рынку таварамі ў міжсезонны перыяд. Дагаворы пастаўкі тавараў са стабілізацыйных фондаў, заключаныя да ўступлення ў сілу пастановы нумар 658, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з ёй да 15 лістапада 2022 года. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi